Акцыі беларусаў Варшавы

Акцыі беларусаў Варшавы Акцыі беларусаў Варшавы

Шаноўнае спадарства! 9 жніўня, падчас акцыі на Каперніка, хтосьці страціў сваю бейсболку. Белая з пагоняй. Пішыце у асаб...
12/08/2026

Шаноўнае спадарства! 9 жніўня, падчас акцыі на Каперніка, хтосьці страціў сваю бейсболку. Белая з пагоняй. Пішыце у асабістыя сюды, альбо у тэлеграм

11/08/2026
Сябры! ❤️Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да нашай падзеі і разам з намі адзначыў Дзень Годнасці!Асобная, а...
11/08/2026

Сябры! ❤️

Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да нашай падзеі і разам з намі адзначыў Дзень Годнасці!

Асобная, асаблівая падзяка нашым неверагодным выступоўцам:
🎶 Аляксею Шкурапацкаму і Дзеду Марозу https://www.facebook.com/cloverpiper — за сяброўскую ўкраінска-беларускую атмасферу і сапраўдны святочны настрой;
🎤 Вольнаму Хору https://www.facebook.com/VolnyChoir— вечнаму сімвалу пратэстаў 2020 года, за галасы, якія немагчыма заглушыць;
💃 Kriwi https://www.facebook.com/Kriwiband — пяшчотнаму, але такому моцнаму жаночаму трыа, за прыгажосць і энергію;
🔥 Javaryna https://www.facebook.com/Javaryna — запальнаму і драйвоваму фаер-калектыву, за відовішча, якое немагчыма забыць!

І, вядома, вялікі дзякуй усім, хто падтрымаў наша свята сваёй прысутнасцю і данатам на платформе BySol. Ваша падтрымка — гэта тое, што дапамагае нам працягваць ствараць, сустракацца і быць разам.

Разам мы зрабілі гэты Дзень Годнасці сапраўды яскравым, цёплым і незабыўным! ❤️

Да новых сустрэч — і да новых светлых момантаў разам! ✨

16 жніўня - "Марш Свабоды"- самы масавы мітынг у гісторыі сучаснай Беларусі.Шэсць гадоў таму беларусы выйшлі на свой сам...
11/08/2026

16 жніўня - "Марш Свабоды"- самы масавы мітынг у гісторыі сучаснай Беларусі.

Шэсць гадоў таму беларусы выйшлі на свой самы масавы мітынг - і на ўласныя вочы пабачылі сапраўдныя вынікі выбараў. Плакаты "Сыходзь!", белыя кветкі ў руках, чырвоныя і белыя колеры ў адзежы і сцягі-сцягі-сцягі. Атмасфера свята і неверагоднага пад'ёму, як быццам анямелы за гады ціску народ загаварыў і сам з захапленнем здзівіўся - колькі сілы і пэўнасці было ў гэтым голасе!
Тут, у Польшчы, 15 жніўня нацыянальнае свята - Дзень Польскага Войска - ваенны парад з нагоды ўгодкаў ваеннай перамогі над бальшавікамі. Шэсце ваеннай тэхнікі, дэманстрацыя вайсковай сілы краіны, афіцыйныя прамовы і ўскладанне кветак.

Нашае 16 жніўня - таксама сталася парадам народнай сілы і годнасці. Толькі замест дзесяткаў адзінак тэхнікі - дзесяткі тысяч людзей. Па розных падліках, на вуліцах сталіцы тады з'явілася каля 500 тысяч чалавек! З бяззбройнымі рукамі мы выйшлі абараняць свае чалавечыя правы.

Гісторыя тлумачыць, што змаганне за годнасць і свабоду вымагае ад чалавека шмат: часам, каб атрымаць на іх права, трэба ахвяраваць здароўем, блізкімі, дабрабытам, прызначэннем, жыццём... Але не маючы права на свабоду, чалавек у рэшце рэшт траціць і сябе.Таму яна мае такую каштоўнасць.

На жаль, на шляху да яе мы губляем лепшых з нас. Гэта і ахвяры 20 года, якіх забілі на пратэстах, Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, іх забілі 10 і 11 жніўня 20 года.
На гэтым тыдні пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч. Кіраўнік Руху "За Свабоду", удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2006, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Беларусі.
Такія людзі і пасля сваёй смерці працягваюць быць прыкладам і падтрымкай для нас.

Ушануем памяць спадара Мілінкевіча, ушануем памяць усіх ахвяр, якія загінулі падчас праўлення вусатай дыктатуры, узгадаем Марш, які адбыўся на пачатку нашай барацьбы - бо змаганне працягваецца, і чым больш сіл мы прыкладаем цяпер, тым хутчэй наблізіцца да нас час нашае Перамогі!

🗓 16 жніўня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍

 #КНБ2026
09/08/2026

#КНБ2026

09/08/2026

🌿Катастрофа ці гістарычны пералом? Як 2020 год змяніў Беларусь

Пасля 2020 года Беларусь змянілася да непазнавальнасці: тысячы людзей прайшлі праз турмы, сотні тысяч былі вымушаныя з’ехаць, незалежныя медыя і арганізацыі былі знішчаныя, а Беларусь стала плацдармам для расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Але ці можна назваць гэтыя падзеі нацыянальнай катастрофай?

Палітычны аналітык Юрый Ліхтаровіч і публіцыстка Аксана Колб не пагаджаюцца з такой адназначнай ацэнкай. Паводле іх, разам з рэпрэсіямі 2020 год стаў часам беспрэцэдэнтнай салідарнасці, самаарганізацыі і росту нацыянальнай свядомасці беларусаў.

🔗Чаму 2020 год нельга разглядаць толькі як трагедыю? Ці захавалася ў Беларусі грамадская салідарнасць? І што чакае беларусаў у будучыні? Вось што кажуць эксперты 👇

https://www.polskieradio.pl/396/8173/Artykul/3717371,катастрофа-ці-гістарычны-пералом-як-2020-год-змяніў-беларусь

06/08/2026

Далучайцеся да акцыі з нагоды гадавіны 9 жніўня ў Варшаве

За шэсць гадоў жыццё беларусаў моцна змянілася. Хтосьці застаецца ў Беларусі і штодня мусіць быць асцярожным. Хтосьці чакае блізкіх з турмаў, ездзіць на спатканні і збірае перадачы. Хтосьці будуе жыццё ў іншай краіне нанова.

9 жніўня, а 18:00, каля помніка Мікалаю Каперніку пройдзе Дзень Годнасці, у якім возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Павел Севярынец, Паліна Шарэнда-Панасюк, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў і замежныя госці.

Святлана Ціханоўская:
«У гэты дзень я хачу быць побач з беларусамі. За шэсць гадоў у нас спрабавалі адабраць вельмі многае: свабоду, дом, працу, магчымасць быць побач з роднымі. Але ніхто не змог прымусіць нас пагадзіцца з тым, што беларусы нічога не вырашаюць у сваёй краіне».

Падтрымаць арганізацыю Дня Годнасці можна праз збор BYSOL: https://bysol.org/be/initiatives/dziengodnasci2026/?utm_source=social&utm_medium=social&utm_campaign=dziengodnasci2026_facebook&fbclid=IwY2xjawTdqfBleHRuA2FlbQIxMABicmlkETFBVzFpa3loUlhsQlVFSDVOc3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHhd2qg6rNicy5YDEiv1PTrIx0fdfYJ6Vi-3LSei6M-pn2uC1eFTmM8pl7hHV_aem_OjsL45NLqlSdPaFqsG1FwQ

06/08/2026

🤍❤️🤍 Варшаўскі транспарт нагадае пра беларускі Дзень Годнасці

З 5 па 9 жніўня ў аўтобусах, трамваях і метро Варшавы будуць транслявацца паведамленні пра Дзень Годнасці — акцыю салідарнасці з Беларуссю, якая адбудзецца 9 жніўня.

Ініцыятыву падтрымала мэрыя Варшавы пасля звароту намесніка кіраўніцы АПК, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі пры садзейнічанні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.

📢Кампанія павінна нагадаць жыхарам і гасцям польскай сталіцы пра падзеі 2020 года і пра тое, што барацьба беларусаў за свабоду і дэмакратыю працягваецца.

А яшчэ 9 жніўня з 18:00 да 24:00 Палац культуры і навукі ў Варшаве будзе падсвечаны ў бел-чырвона-белых колерах!

Adres

Warsaw

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Акцыі беларусаў Варшавы umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skróty

Udostępnij