HUK Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od HUK, Planowanie imprez, Poznan.

🚪 Дзверы на нашу імпрэзу адчыняюцца:🔸 18:00 — для тых, хто набыў агульны квіток або квіток на KRIWI,🔸 21:00 — для тых, х...
27/02/2025

🚪 Дзверы на нашу імпрэзу адчыняюцца:
🔸 18:00 — для тых, хто набыў агульны квіток або квіток на KRIWI,
🔸 21:00 — для тых, хто набыў квіток на HUK, каб перад пачаткам дзікіх танцаў спакойна пазнаёміцца з тым, што нашы майстры прывезлі на маркет.

🎟 Хочаце застацца даўжэй?
Калі Вы набылі квіток на KRIWI, але хочаце застацца і на HUK, будзе магчымасць пашырыць свой білет да агульнага за 40 злотых на брамцы (кошт агульнага квітка — 120 злотых).

Сустрэнемся на імпрэзе!

🚪 Drzwi na naszą imprezę otwierają się:
🔸 18:00 — dla tych, którzy kupili wspólny bilet lub bilet na KRIWI,
🔸 21:00 — dla tych, którzy mają bilet na HUK, aby przed rozpoczęciem dzikich tańców spokojnie zobaczyć, co nasi mistrzowie przywieźli na market.

🎟 Chcecie zostać dłużej?
Jeśli kupiliście bilet na KRIWI, ale chcielibyście zostać również na HUK, będziecie mogli rozszerzyć swój bilet do wspólnego w cenie 40 złotych przy bramce (cena wspólnego biletu — 120 złotych).

Do zobaczenia na imprezie!

Сябры, ужо некалькі разоў мяне запыталі ў дырэкт: «А што будзе на вашай імпрэзе?» — і я разумею, што наш івэнт пачынае ц...
12/02/2025

Сябры, ужо некалькі разоў мяне запыталі ў дырэкт: «А што будзе на вашай імпрэзе?» — і я разумею, што наш івэнт пачынае цікавіць нават тых, хто раней заставаўся абыякавым да электроннай музыкі.

Калі ты той самы чалавек, для якога «тэхна» і «электроніка» — гэта проста бездушнае «тынц-тынц», гэты пост для цябе. Я не буду паглыбляцца ў складаныя падрабязнасці жанраў і перагружаць цябе экспертнымі тэрмінамі. Замест гэтага я раскажу пра настроі і адчуванні, якія выклікае ў мяне музыка нашых артыстаў. Гатовы? Паехалі!

Стартуем з разбурэння шаблонаў!

Першы за пультам — DJ Kipah. Яго сэт — не пра павольнае разаграванне, гэта чыстая энергія, якая вокамгненна напаўняе прастору. Ён настолькі харызматычна ўзаемадзейнічае з публікай, што проста немагчыма не паддацца яго чароўнасці. У выніку ты можаш апынуцца ў самым цэнтры танцпляцу, скачучы разам з натоўпам і забыўшыся пра ўсё на свеце — нават пра тое, што не збіраўся таньчыць увогуле.

Далей — абсалютная свабода руху з Papa Bo Selektah.

Яго музыка — гэта танцавальная пастка, з якой не хочацца выбірацца. Гэта вечарына ўнутры вечарыны, дзе кожны трэк — нечаканы паварот. Думаеш, што зразумеў, куды ўсё рухаецца? Papa Bo ужо змяняе рытм! Спрытна пераносіць у зусім іншы стан! Гэта насамрэч жывы кактэйль з рытмаў і эмоцый, які хочацца піць да апошняй кроплі.

А пасля пачынаецца магія. На сцэну выходзіць Emil Zenko...

Яго сэт — гэта кінематаграфічны саўндтрэк да моманту, які перажываеш тут і цяпер. Гэта музычны тэатр, дзе гучаць найглыбейшыя пачуцці: настальгія, захапленне, таямнічасць, спадзяванне...
Emil стварае ўласную унікальную музыку — стылёвую і рытмічную, глыбокую і сэнсуальную. Падчас яго выступу танцпляц становіцца адзіным жывым арганізмам, які вібруе, пульсуе і дыхае. Гэта тое, што немагчыма апісаць — толькі перажыць.

У фінале — Digital Activism.

Артыст, які разрывае межы ўспрымання. Ён даследчык музыкі, перформер, які будуе сэт як глыбіннае пагружэнне. Яго музыка — гэта працэс, у якім паступова губляеш адчуванне часу. Ён не прызнае абмежаванняў — у яго сэце можа адбыцца ўсё, што заўгодна, нават Земфіра, але адно застаецца нязменным: гэта ўнікальны досвед, які адкрывае новую, дагэтуль невядомую частку цябе самога.

Хто стварае HUK? ДК (дыяспара катоў) ГУК!Тры беларусы, якія пакінулі свой дом і аселі ў Познані. Мы любім танцаваць і бы...
04/02/2025

Хто стварае HUK? ДК (дыяспара катоў) ГУК!

Тры беларусы, якія пакінулі свой дом і аселі ў Познані.
Мы любім танцаваць і быць у атачэнні прыгожых людзей.

Мы цэнім дабрыню, адкрытасць і свабоду.
Ствараем прастору, дзе лёгка быць сабой, дзе няма межаў для творчасці і самавыяўлення.

🔥 Наша каманда:
🎭 Саша – канцэпт, візуальнае афармленне, сувязь з діджэямі.
💼 Тоня – арганізацыя, перамовы, гаспадарчыя пытанні.
📢 Ілья – сувязь з діджэямі, рэклама, прасоўванне рэйва HUK.

Мы імкнемся да таго, каб нашы вечары збліжалі людзей, натхнялі, стваралі моманты шчасця. Каб хацелася вяртацца зноў і зноў.

🚀 1 сакавіка HUK распачынае сваю гісторыю. Ты з намі?

Adres

Poznan

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy HUK umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij