Janushkevich's Museum&Concert Hall

Janushkevich's Museum&Concert Hall Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Janushkevich's Museum&Concert Hall, Performance & Event Venue, Советская, Rakov.

✨Свісцёлка, або “свісток”, “свішчык”, “пасвісцёл” – музычны інструмент, які вырабляўся пераважна з гліны. ❗Свісцёлка мае...
22/09/2023

✨Свісцёлка, або “свісток”, “свішчык”, “пасвісцёл” – музычны інструмент, які вырабляўся пераважна з гліны.
❗Свісцёлка мае ад адной да чатырох ігравых адтулін, сустракаюцца свісцёлкі нават без адтулін! Гучыць інструмент звонка, галасіста, але адначасова мякка (мяккасць гуку дасягаецца праз авальную форму інструмента).
🐦Традыцыйна, свісцёлка ляпілася ў выглядзе птушкі, пазней сталі вырабляцца ў выглядзе рыбак, свойскай або дзікай жывёлы.
🐴Найбольш старажытныя свісцёлкі – конікі з "чорнай" гліны. Іх прыкладны узрост 450 гадоў!
🦉Фігуркі птушак і жывёл увасабляюць магутныя і непадуладныя сілы прыроды, служылі ў якасці абярэгаў. Абярэгам была не толькі форма свісцёлкі, але і “голас”, які адганяў злых духаў.

Талерка і лыжачка, якія належылі графу Бенедыкту Тышкевічу.Фарфоравая талерка. 1866 г. Санкт-Пецярбург.Лыжачка са срэбра...
21/09/2023

Талерка і лыжачка, якія належылі графу Бенедыкту Тышкевічу.
Фарфоравая талерка. 1866 г. Санкт-Пецярбург.
Лыжачка са срэбра з надпісам Wilna 1916.

🌔Святло і цень – верныя спадарожнікі скульптуры
20/09/2023

🌔Святло і цень – верныя спадарожнікі скульптуры

🏺Ракаўская кераміка – сапраўдны скарб нашай зямлі!🌌Нават у такой сціплай форме Вы можаце знайсці неверагодную прастору. ...
19/09/2023

🏺Ракаўская кераміка – сапраўдны скарб нашай зямлі!

🌌Нават у такой сціплай форме Вы можаце знайсці неверагодную прастору.

🔎Калі ўважліва прыгледзецца: відавочнай становіцца завершанасць мастацкай думкі.

☘️Намаляваная больш чым стагоддзе таму назад кветка на глячку, выглядае больш цікавай і жывой на фоне падсохлай кветкі з 21-стагоддзя.

🤷Невядома, ці закладваў майстар у гэты малюнак нейкі семантычны ўзровень, наносячы малюнак на такую ўтылітарную рэч, але сэнсу ў ім куды больш, чым можа здацца на першы погляд.

🛸Тэхналагічную частку стварэння Ракаўскай керамікі апішу іншым разам.

🤗Вітаем усіх тых, хто застаўся з намі і чакаў, калі ж мы скончым рэканструкцыю і зноў адчынім свае дзьверы для наведванн...
18/09/2023

🤗Вітаем усіх тых, хто застаўся з намі і чакаў, калі ж мы скончым рэканструкцыю і зноў адчынім свае дзьверы для наведвання!

🪧1 красавіка мы прыпынілі прыём наведвальнікаў.

🧰Як часта бывае ў будаўніцтве, тэрміны здачы пераносіліся на больш познія даты, і рэканструкцыя зацягнулася.

📝За гэты час, шмат што адбылося, змянілася заканадаўства і ўмовы дзейнасці.

🏤Сядзіба нашай сям'і больш не можа існаваць, як асобная культурная пляцоўка, як брэнд.

🔎Гэтая тэхнічная паўза паспрыяла лепшаму асэнсаванню нашага прызначэння і далейшай працы.

📜Мы прыйшлі да высновы, аб неабходнасці больш сур'ёзна і паглыблена праводзіць адукацыйную асвету нашага грамадства і гасцей краіны, а таксама радаваць усіх Вас прыкладнымі відамі мастацтваў🖼️

🎨Ад 1 кастрычніка з'явіцца магчымасць замовіць партрэт, пейзаж, кампазіцыю і графічны малюнак з рукі Фэлікса Янушкевіча.

💻Таксама на нашым сайце можна будзе пазнаёміцца з ранейшымі творамі Фэлікса і нават набыць некаторыя з іх. Сайт будзе паступова дапаўняцца.✨

Але... Гэта не ўсё❗

👩‍🦲Таксама у Вас будзе магчымасць патрапіць на лекцыі па гісторыі, культуралогіі, мастацтвах, музыцы і не толькі. Чытае Валяр'ян Янушкевіч🎹

📩 Выбраць дату і зручны час можна праз сайт, direct і What's app.

🛠️На дадзены момант мы амаль скончылі рэканструкцыю дарагой нам сядзібы, ва ўсіх сэнсах дарагой🥲

⭐Ужо 1 кастрычніка будзем радыя Вас сустрэць❤️!

✨ Вітаем усіх! ✨🕒 12.02.202315.00🎶 У праграме творы італьянскага кампазітара XVIII стагоддзя Луіджы Баккерыні "Фартэпіян...
08/02/2023

✨ Вітаем усіх! ✨

🕒 12.02.2023
15.00

🎶 У праграме творы італьянскага кампазітара XVIII стагоддзя Луіджы Баккерыні "Фартэпіянны квінтэт №1 op.56 (G.207) мі-мінор", Мечыслава (Майсея) Вайнберга "Фартэпіянны квінтэт op.18" і Аарона Копланда (Каплана) "Фрагмент з балета "Апалачская вясна".

Артысты:
Алег Яцына (скрыпка)
Юры Каліноўскі (скрыпка)
Аляксандра Іванова (альт)
Міхал Радунскі (віяланчэль)
Аляксей Собаль (раяль)

📞 Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары: +375257381728 (life)

⭐ Зарэзерваваць месцы можна па спасылцы ў шапцы профілю.

🎄 Дарагія сябры!Мы хочам падзякаваць вам за тое, што прыязджаеце да нас і атрымліваеце асалоду ад мастацтва! ❤️Жадаем ва...
31/12/2022

🎄 Дарагія сябры!

Мы хочам падзякаваць вам за тое, што прыязджаеце да нас і атрымліваеце асалоду ад мастацтва! ❤️

Жадаем вам і вашым блізкім у новым годзе запамінальных падзей, пазітыўных эмоцый і моцнага здароўя!

💫 Няхай збываюцца самыя вялікія і неверагодныя жаданні! Бо кожны з нас па-свойму чараўнік!

З любоўю, Янушкевічы! 😊

#2023 #новыйгод2023 #новыйгод #янушкевичи #музейусадьба #ракаў #каляды #раствохрыстова

Сёння ў нас кароткае заваблівае рэзюмэ нашай сядзібы! 😅🏛 Сядзіба збудаваная трыма пакаленнямі Янушкевічаў пасля Другой с...
27/12/2022

Сёння ў нас кароткае заваблівае рэзюмэ нашай сядзібы! 😅

🏛 Сядзіба збудаваная трыма пакаленнямі Янушкевічаў пасля Другой сусветнай вайны. Са старадаўняга ракаўскага роду паходзіць маці пяці братоў Янушкевічаў.

🖼 Працы вядомых прафесійных мастакоў жывапісца Фелікса і скульптара Валяр'яна Янушкевічаў знаходзяцца ў вядучых музеях Рэспублікі Беларусь, а таксама ў прыватных і дзяржаўных калекцыях краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.

👨🏻‍🎨 Фелікс з 1996-га па 2010-ты год Прэзідэнт "Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва". Музей Акадэміі знаходзіцца на тэрыторыі комплекса, дзе можна пазнаёміцца з творамі акадэмікаў жывапісу і графікі: Леаніда Шчамялёва, Міколы Селяшчука, Георгія Скрыпнічэнка, Валерыя Славука, Уладзіміра Вішнеўскага, Паўла Татарнікава і іншых.

🏺 У 1981-ым годзе Фэлікс напісаў дысертацыю на тэму "Ракаўска-івянецкая кераміка XVI-XX стст." На сядзібе экспануюцца ўнікальныя прыклады ракаўскай керамікі і шматлікія фамільныя і гістарычныя рэліквіі.

Прыязджайце, усё пакажам і пра ўсё раскажам! 😁

#усадьба #янушкевичи #музей #туризм #туризмбеларусь #арт #галерея #раков #достопримечательности

Мы шмат распавядалі вам аб нашай сядзібе: аб скульптурах, карцінах і многім іншым. 🖼Але мы распавядалі вам аб тым, як пр...
21/12/2022

Мы шмат распавядалі вам аб нашай сядзібе: аб скульптурах, карцінах і многім іншым. 🖼

Але мы распавядалі вам аб тым, як прыйшла ідэя стварэння музея і арт-галерэі Янушкевичей?

Ідэя стварэння музея ў родным Ракаве з'явілася пасля таго, як Фелікс пабываў у тэатры-музеі Сальвадора Далі ў іспанскім Фігерасе. Менавіта тады Фелікс Янушкевіч пакінуў сталіцу і перабраўся да сябе на радзіму, у Ракаў, каб стварыць і там скарбніцу мастацтва. ✨

Вы ведаеце, што ў нас можна сустрэць прадметы рознага часу і рознай тэматыкі. У галерэі захоўваюцца старажытныя дакументы, мэбля, музычныя інструменты і многае-многае іншае. Сёння ў галэрыі больш чым 12 тысяч экспанатаў!
Прычым у кожнага з іх свая гісторыя, свая маленькае жыццё. 😌

Наша арт-галерэя-гэта працяг жыцця нашых продкаў, гэта пачатак і працяг нашай культуры! 🤲

#сядзібыбеларусі #сядзіба #сядзібпянушкевічаў #ракаў #музей #эксркурсия #усадьбаянушкевичей #раков #усадьба #артгалерея #янушкевичи

✨ "Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак" - Уладзiмiр Караткевiч....
16/12/2022

✨ "Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак" - Уладзiмiр Караткевiч.

🌅 Сёння вырашылі не распавядаць вам многае пра нашу арт-галерэю. Проста адчуйце асалоду ад аднаго з яе кавалачкаў! Адчуйце сілу мастацтва!

#мастацтва #паэзія #галерея #янушкевіч #карціны #прыгажосць #музей #ракаў

Добрага дня, сябры! ✨Кажуць, што Ростані — месца растання. Але наша сядзіба — гэта месца прыемных, музычных і прыгожых с...
06/12/2022

Добрага дня, сябры! ✨

Кажуць, што Ростані — месца растання. Але наша сядзіба — гэта месца прыемных, музычных і прыгожых сустрэч. Таму Ростани вярнуліся праз год у нашу залу.
⚪️ 11 снежня ў 14:00 мы запрашаем вас сустрэцца і паслухаць выдатную музыку. 🎵

Для вас будуць выступаць таленавітыя салісты беларускай оперы – Таццяна Гаўрылава і Юрый Гарадзецкі. Партыя
фартэпіяна – Паліна Задрэйка. 🎹

💰Кошт аднаго квітка 30 беларускіх рублёў. Браніруйце квіткі па спасылцы ў шапцы профілю!

Мы кажам вам да сустрэчы! ☺️

#сядзіба #сядзібаянушкевічаў #ракаў #канцэрт #музыка #народнаямузыка #усадьба #усадьбаянушкевичей #раков #концерт

Добрага дня, сябры! ✨Кажуць, што Ростані — месца растання. Але наша сядзіба — гэта месца прыемных, музычных і прыгожых с...
06/12/2022

Добрага дня, сябры! ✨

Кажуць, што Ростані — месца растання. Але наша сядзіба — гэта месца прыемных, музычных і прыгожых сустрэч. Таму Ростани вярнуліся праз год у нашу залу.
11 снежня ў 18:00 мы запрашаем вас сустрэцца і паслухаць выдатную музыку. 🎵

Для вас будуць выступаць таленавітыя салісты беларускай оперы – Таццяна Гаўрылава і Юрый Гарадзецкі. Партыя
фартэпіяна – Паліна Задрэйка. 🎹

💰Кошт аднаго квітка 30 беларускіх рублёў. Браніруйце квіткі па спасылцы ў шапцы профілю!

Мы кажам вам да сустрэчы! ☺️

#сядзіба #сядзібаянушкевічаў #ростані #музыка #канцэрт #народнаямузыка #усадьба #усадьбаянушкевичей #раков #ракаў

Address

Советская
Rakov
222365

Opening Hours

Monday 10:00 - 17:00
Tuesday 10:00 - 17:00
Wednesday 10:00 - 17:00
Thursday 10:00 - 17:00
Friday 10:00 - 22:30
Saturday 10:00 - 22:30
Sunday 13:00 - 18:00

Telephone

+375257381728

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Janushkevich's Museum&Concert Hall posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Janushkevich's Museum&Concert Hall:

Share